Прыём зацікаўленых асоб па пытанні ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага гарвыканкама праводзіцца па наступным графіку:

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 16.00;
  • чацвер з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 20.00.

 

У адпаведнасці с Артыкулам 30 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах адміністрацыйных працэдур» ад 28 кастрычніка 2008 г. №433-З

1. Зацікаўленая асоба і трэцяя асоба валодаюць правам на абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку.

2. Адміністрацыйная скарга накіроўваецца ў вышэйстаячы дзяржаўны орган (вышэйстаячую арганізацыю) або ў дзяржаўны орган, іншую арганізацыю, да кампетэнцыі якіх у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь адносіцца разгляд такіх скарг (далей - орган, які разглядае скаргу).

3. Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца пасля абскарджання такога рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку, калі іншы парадак абскарджання не прадугледжаны заканадаўчымі актамі.

У выпадку адсутнасці органа, які разглядае скаргу, адміністрацыйнае рашэнне ўпаўнаважанага органа можа быць абскарджана непасрэдна ў суд.

Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца ў адпаведнасці з грамадзянскім працэсуальным ці гаспадарчым працэсуальным заканадаўствам.

 

У адпаведнасці з артыкулам 31 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах адміністрацыйных працэдур» ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З

1. Адміністрацыйная скарга можа быць пададзена ў орган, які разглядае скаргу, на працягу аднаго года з дня прыняцця адміністрацыйнага рашэння, якое абскарджваецца.

2. Орган, які разглядае скаргу, мае права аднавіць тэрмін падачы адміністрацыйнай скаргі ў выпадку пропуску такога тэрміну па ўважлівай прычыне (цяжкая хвароба, працяглая камандзіроўка і інш.).

Па пытаннях абскарджання рашэнняў, дзеянняў (бяздзеяння) службовых асоб упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага гарвыканкама грамадзяне могуць звярнуцца ў вышэйстаячыя дзяржаўныя органы:

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта па адрасе 212030 г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 71, каб.124, тэлефон (8-0222) 742639,752329.

 

Рашэнне вышэйстаячага дзяржаўнага органа па звароце можа быць абскарджана ў судзе.

 

ВЫШЭЙСТАЯЧЫЯ ДЗЯРЖАЎНЫЯ ОРГАНЫ

Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт

213800, г.Бабруйск, пл. Леніна,1

Графік работы: панядзелак-пятніца, 8.00-13.00, 14.00-17.00

Сайт гарвыканкама: http://bobruisk.gov.by

Адрас электроннай пошты (e-mail): bobruisk-sait@mogilev.by.

 

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама

212030, г. Магілёў, вул. Першамайская, 71, Дом Саветаў;

Графік работы: панядзелак-пятніца, 8.00-13.00, 14.00-17.00

Старонка камітэта на сайце Магілёўскага аблвыканкама: http://mogilev-region.gov.by

Адрас электроннай пошты (e-mail): trud@mogilev-region.gov.by