Традыцыйнае восеньскае свята пад такой назвай, прымеркаванае да Дня пажылых людзей, прайшло сёння ў парку культуры і адпачынку г. Бабруйска.

Арганізатарам сяброўскай сустрэчы каманд з ліку наведвальнікаў аддзяленняў дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага і Першамайскага раёнаў г. Бабруйска і цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Асіповіцкага раёна, выступіў ЦСАН Ленінскага раёна.

– Галоўная мэта нашай сустрэчы — не вызначыць пераможцаў, а стварыць пажылым людзям цудоўны настрой, напоўніць іх бадзёрасцю, падарыць шчаслівыя імгненні, а разам і прадэманстраваць іншым, што рух і шырыня інтарэсаў, асабліва ў пажылым узросце — гэта здорава, — расказала Ганна Кавалёва, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Ленінскага раёна г. Бабруйска.

Спаборнічаючы ў такіх конкурсах, як “Візітная картка”, “Бадзёры мяч”, “Вясёлы хакей”, Міні-боулінг”, “Эрудыт”, “Спяем разам” і інш., удзельнікі праявілі не толькі спрыт, хуткасць, увішнасць ды іншыя спартыўныя якасці, але і кемлівасць, эрудыцыю, творчае майстэрства.

Па выніках спаборніцтваў лідарам прызнана каманда ТЦСАН Першамайскага раёна г. Бабруйска, на 2-м месцы — калегі з Ленінскага ТЦСАН, на 3-м — каманда РЦСАН Асіповіцкага раёна.

Арганізатары мерапрыемства дзякуюць усім, хто прыйшоў падтрымаць каманды. Асаблівую падзяку выказваюць партнёрам: кіраўніцтву Ленінскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства  Чырвоны Крыж, Ленінскай раённай арганізацыі г. Бабруйска Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, ЦБУ №624 ААТ “Белаграпрамбанк” і сэрвіснаму офісу БелВЭБ, адміністрацыі гарадскога парка.

Алена Карпенка, фота аўтара, bobrlife.by

Поделиться