У дзiцячай школе мастацтваў №1 імя Я.К. Цікоцкага 21 лютага прайшло сапраўднае фальклорнае свята "Гаворка беларуская". На мерапрыемства, прысвечанае Мiжнароднаму дню роднай мовы, запрасілі вучняў сярэдняй школы №9. Удзельнiкi ўзорнага тэатральнага калектыву "На Бiс!" здолелi захапiць гледача i разам адправiцца ў цiкавае вандраванне праз час.

У пачатку мерапрыемства Анёлы Беларусi і Старац паведалi, адкуль пайшла наша мова. Потым сучасныя школьнiкi сустрэлi Дух мовы, які паказаў гiсторыю старажытнага Полацка з вялiкiмi дзеячамi беларускага слова i пiсьменнасцi. Галоўнымі героямі выступілі знакамітыя асветнiкi – Еўфрасiння Полацкая i Францыск Скарына. Беларускiя дзяўчынкi растлумачылi, адкуль на нашай зямлi з’явіліся буслы i чаму з павагай трэба адносiцца да духмянага жытнёвага хлеба. Кветкi Беларусi яскрава распiсалi краявiды нашай Радзiмы, а гледачы паўдзельнiчалі ў моўнай вiктарыне. Дзяўчаты з вакальнага ансамбля "Карагод" яшчэ раз нагадалi праз песню, што нельга забываць гаворкi беларускай.


Рэжысёр-пастаноўшчык тэатральнай кампазіцыі – Алеся Манько, харэаграфія – Вікторыя Пірожнік. Падчас свята гучалі беларуская народная музыка, вершы нашых паэтаў М.Танка, Я. Коласа, Я. Купалы, А. Казекі. Цудоўнае выступленне юных акцёраў падарыла гледачам добры настрой і пачуццё гонару. Дзень роднай мовы асаблiвы для кожнай нацыi, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без носьбiта.









