Канцэртная праграма «Табе, мой горад, прысвячаю!» у рамках святкавання Дня горада сабрала сёння дзяцей і дарослых, бабруйчан і гасцей на пляцоўцы ля Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бабруйска на вуліцы Сацыялістычнай. Калектывы Цэнтра, а таксама гімназіі-каледжа мастацтваў нашага горада прадстаўляюць там свае найлепшыя творчыя нумары.
– Мы запрашаем усіх наведаць нашу святочную пляцоўку: разам з намі выказаць любоў роднаму гораду, падзякаваць жыхарам, якія сваёй працай робяць яго прыгожым і ўтульным для жыцця. Сённяшнія дзіцячыя нумары – пра любоў да зямлі і ўсяго жывога, да вялікай і малой Радзімы, пра традыцыі горада на Беразіне, услаўленне воінаў, якія 80 год таму здабылі Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра сонца, мірнае блакітнае неба, дзяцінства – пра ўсё, што робіць чалавека шчаслівым, – адзначыла намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Наталія Кашо.
Канцэртная праграма будзе доўжыцца да 14 гадзін.
























Алена КАРПЕНКА, фота аўтара
bobrlife.by